Дополнительный материал

Выпадак у лесе

 
"СПАСАТЕЛИ ГЛАЗАМИ ДЕТЕЙ", дипломы II и III степени
Конкурсная работа вучаніцы 2 класа Кот Анастасіі С., кіраўнік Г.А. Стаскевіч
 
   Жыло-было паветра. Яно было празрыстае. Ніхто яго не бачыў, але ўсе ведалі, што яно ёсць. Паўсюль разносіўся пах лясной свежасці. Свой вольны час паветра бавіла з птушкамі і звярамі ў гульнях ды спевах.
   Аднаго разу сарока прынесла ў дзюбе непатушаную цыгарэту і схавала яе ў сваім круглым гняздзе. А сама паспяшыла далей збіраць навіны і ўсё тое, што блішчыць.
   Тым часам пачаў гарэць лес. Полымя перапаўзала з галіны на галіну. Усе звяры і птушкі адчулі ў паветры пах дыму. Цяпер паветра можна было і ўбачыць. Ім было цяжка дыхаць, яно выядала вочы.
   Спужаліся лясныя жыхары і пусціліся наўцёкі. Разбегліся ў розныя бакі, а сустрэліся на канцы свету. Сталі жывёлы пытаць ў сонейка, як ачысціць паветра. Ды сонейка нічым дапамагчы не змагло. Скацілася за гарызонт і параіла звярнуцца за дапамогай да хуткага ветру і краплістага дожджыку.
   Крыклівыя вороны і спалоханыя ластаўкі пачалі клікаць вецер. З’явіўся сярдзіты вецер. Ён злаваў ад таго, што разбудзілі яго. Доўга дуў вецер, пакуль неба не пакрылася цёмнамі хмарамі. А потым лінуў дождж, як з вядра.

   За тры дні і начы паветра ачысцілася поўнасцю. Стомленыя жывёлы вярнуліся ў свае норы і гнёзды. А на наступны дзень вецер разносіў па лесе насенне сосен і таполяў, каб звяры і птушкі пасадзілі новыя дрэвы, якія напоўняць паветра водарам жывіцы і чысціні.

Руднянская базавая школа, 2008

 


поделиться в: