Дополнительный материал

Аб чым клёкат чорных буслоў

   
"СПАСАТЕЛИ ГЛАЗАМИ ДЕТЕЙ", дипломы  II и I  степени
Конкурсная работа вучня 6 класа Мохара Тараса С., кіраўнік Г.А. Стаскевіч
     
   Гэтым летам я меў шчасце разам з сябрамі і класным кіраўніком адправіцца ў арніталагічную вандроўку і адкрыць для сябе многа цікавага.
Я ўпершыню пабачыў чорнага бусла. Мяне вельмі ўразіла сустрэча з гэтай птушкай. Чорны бусел падпусціў нас зусім блізка і ўзляцеў, калі мы спыніліся метрах у сямі ад яго гнязда.
    Шкада, што птушкі не умеюць размаўляць, а то я запытаў бы:”Чаму чорныя буслы будуюць свае гнёзды так далёка ад людзей? Чаму крыўдуюць да гэтага часу? Аб чым спяваюць ў сваіх песнях птушанятам?”
   Здагадацца няцяжка, аб чым клёкат чорных буслоў. Напэўна, аб тым жудасным пажары, у якім загінулі птушаняты яго суродзічаў. Доўга людзі чакалі, што адмыецца чорнае пер’е буслоў ад сажы, але ішоў час, а птушкі заставаліся чорнымі. Мне здаецца, што пачарнелі яны ад гора, як сівеюць у людзей валасы. Ратавалі з полымя дзяцей гаспадара, да грудзей тулілі, але страцілі сваіх. Вось і засталіся грудзі белымі, як узнагарода за адвагу і вернасць чалавеку. А чым адплаціў чалавек?  Пра тое і песня.
   Бачыць бусел, лятаючы па планеце, усё на свеце. Прырода падарыла людзям чыстае паветра і ваду, спевы птушак ды разнастайнасць раслін, а ў замен просіць толькі беражлівых адносін. Аднак, кожны год ва ўсім свеце ў вадаёмы трапляе столькі шкодных рэчываў, што імі можна было б запоўніць дзесяць тысяч таварных саставаў. Чалавек увесь час што-небудзь знішчае. Часам проста дзеля таго, каб патрымаць кветкі ў руках, зрывае іх і выкідае праз хвіліну. Вось, напрыклад, ландышы. Людзі ірвуць гэтыя пахучыя кветачкі і не задумваюцца, што зацвітаюць яны толькі на дзесятым годзе жыцця. А яны маглі б дапамагчы хворым, каб сарвалі іх па правілах, у пэўным месцы і ў патрэбны час. Здароўю планеты пагражае небяспека, - чуецца у клёкаце гэтых птушак. Плошча лясоў штохвілінна скарачаецца на дваццаць гектараў. За апошнія сто год людзі паставілі пад пагрозу знікненне дваццаці пяці  тысяч відаў раслін, назаўсёды зніклі сто пядзьдзесят відаў птушак. І астатнія пакінулі б планету, але вымушаны жыць, бо адзін у нас дах – неба, адно на ўсіх сонейка, адзін дом – прырода.
    У бусліным клёкаце я чую заклік: “Стой! Спыніся, чалавек! Тое, што ты робіш з прыродай, сапраўднае злачынства! Калі ты не выправіць памылак, то без чыстага паветра і вады, не выжывеш і сам”.
     У яго песні ёсць і надзея, што чалавек ўсё ж выправіць тое, што яшчэ можна выправіць, бо створана Чырвоная кніга, ствараюцца запаведнікі, заказнікі і паркі. На шчасце, людзі на планеце розныя.
Руднянская базавая школа, 2009